Да сустрэчы ў 2020!
7-8 лістапада 2019 у Мінску адбыўся першы вялікі фестываль габрэйскай народнай музыкі Litvak Klezmer Fest!
Музыка клезмераў, прызнаная ва ўсім свеце, вярнулася ў Беларусь! Што такое "клезмер"? "Клей" - "інструменты", "земер" - "напеў". Клезмеры - людзі, якія нясуць у свет сваю музыку, сваю душу, якая спявае. Традыцыя клезмераў нарадзілася ва Усходняй Еўропе як спалучэнне музыкі ўсіх народаў, якія жылі тут, а пасля атрымала развіццё ў ЗША і іншых краінах свету дзякуючы габрэйскім эмігрантам.

Бясплатныя канцэрты адбыліся 7 і 8 лістапада ў Мінску на пляцоўцы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Госці атрымлівалі асалоду ад жывой сучаснай народнай музыкі з 14:00 і да позняга вечара! Для многіх клезмерская музыка стала адкрыццём, але ўсе слухачы былі прыемна здзіўлены непараўнальным выкананнем і нечаканым інтэрпрэтацыям клезмерскіх (і не толькі!) мелодый. У межах фестывалю таксама прайшлі музычныя майстар-класы Алекса Кофмана і Зісла Слеповіча, танцавальныя майстар-классы, выставы Алеся Сурава і Чэслава Сташко, працавала дзіцячая пляцоўка з цікавай інтэрактыўнай праграмай, а таксама тэматычны маркет і фудкорт - усё было прысвечана клезмерскай музыцы і габрэйскай культуры.

На Litvak Klezmer Fest была неверагодная энергія, якую немагчыма апісаць словамі. Але, калі ты адчуеш гэтую энэргію аднойчы, то зразумееш, што далей трэба жыць па-іншаму. Як? Больш яскрава і шчыра! Да сустрэчы ў 2020!

Музыкі
На фестываль прыехалі таленавітыя музыкі з ЗША, Германіі, Польшчы, Украіны і Аўстрыі - усяго больш за дзясятак выканаўцаў і бэндаў. Выступалі і годныя музыкі з Беларусі. У рэпертуары фестывалю - традыцыйная клезмерская музыка.
Дмитрий Zisl Слепович
США
Sasha Lurje
Германия
Craig Judelman
Германия
Sanne Möricke
Германия
Kapela Brodow
Польша
Bareznburger kapelye
Беларусь
Роман Гринберг и Саша Данилов
Австрия
Shtrudl band
Украина
Геннадий и Дарья Фомины
Украина
Татьяна Меламед
США
Алекс Кофман
США
Гомельский ансамбль еврейской музыки
Беларусь
Аидише Нишоме
Беларусь
Алёна Чайка
Беларусь
Алла Данциг
Израиль
Евгений Виданов (Minsk Klezmer)
Беларусь
Пётр Науменко (Minsk Klezmer)
Беларусь
Елена Науменко (Minsk Klezmer)
Беларусь
Марк Штерневский (Minsk Klezmer)
Беларусь
Ольга Гомонова
Беларусь - Израиль
Хто ўсё гэта арганізаваў?
Сяргей, Таццяна і Юрый - энтузіясты, якія вырашылі, што Мінску не хапае міжнароднага фестывалю клезмерскай музыкі, якая з'яўляецца часткай традыцыйнай музычнай культуры габрэяў Беларусі.
Сяргей Доўгушаў
Этна-музыка, фалькларыст, менеджэр культурных праектаў, лідэр гурта «Vuraj», аўтар і кіраўнік праектаў «Cпеўны сход», «Tradycyja»
Таццяна Штэйнбук
Event-менеджэр, арганізатар мерапрыемстваў, прэзентацый і вечарынаў; удзельнік ініцыятывы ГРАНАТ (арганізатары фестываляў CityХанука і Такі Песах), памочнік рэдактара інфармацыйнага партала ШАЛОМ
Юрий Зиссер
Філантроп, заснавальнік партала TUT.BY, сазаснавальнік фонду падтрымкі сацыяльнага прадпрымальніцтва «Дабра». Падтрымлівае конкурс сацыяльных праектаў SocialWeekend, развіццё музычнай культуры ў Беларусі і інш.
Left
Right
Дзе ўсё адбывалася?
У 2019 годзе Фэст габрэйскай культуры Litvak Klezmer Fest адбыўся ў культурным хабе ОК16. У прастору фестывалю ўвайшлі фудкорт, бар, вялікая тэрыторыя для адпачынку, зоны лекцый, майстар-класаў і выставаў!
Партнёры
Па пытаннях супрацоўніцтва з фестывалем звяжыцеся з намі па пошце: info@klezmerfest.by

Кантакты
Пошта: info@klezmerfest.by
Сяргей Доўгушаў
Музычная праграма, лекцыі, партнёры
+37529 5657218
Таццяна Штейнбук
PR, лекцыі, фудкорт, партнёры
+37544 7202571
Юрый Зіссер
Спонсарская дапамога
zisser@tut.by
Made on
Tilda